SpaceX
| SpaceX | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | aerospace manufacturer[d], launch service provider[d], бізнес і публічная кампанія |
| Лістынг на біржы | NASDAQ[1] |
| Заснаванне | 14 сакавіка 2002[2] |
| Заснавальнікі | Ілан Маск |
| Краіна | |
| Адрас |
|
| Галіна | space industry[d][5] |
| Прадукцыя | autonomous spaceport drone ship[d], SpaceX Draco[d], Dragon[d], Falcon[d], Kestrel[d], Merlin[d], Octagrabber[d][6], Raptor[d], Starhopper[d] і SuperDraco[d] |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | X Corp.[d][5] і xAI[d][5] |
| Сайт | spacex.com (англ.) |
Space Exploration Technologies Corporation (SpaceX) — амерыканская кампанія, якая займаецца вытворчасцю касмічнай тэхнікі, тэлекамунікацыйным бізнесам і стварэннем праграм са штучным інтэлектам. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў горадзе Старбэйз (Тэхас, ЗША).
Заснавана ў 2002 годзе ранейшым уладальнікам PayPal і CEO Tesla Motors Іланам Маскам з мэтай скараціць выдаткі на палёты ў космас, адкрываючы шлях да каланізацыі Марса. Кампанія распрацавала ракеты-носьбіты Falcon 1 і Falcon 9, з самага пачатку маючы на мэце зрабіць іх шматразовымі, і касмічны карабель Dragon (выводзіцца на арбіту Falcon 9), прызначаны для папаўнення запасаў на Міжнароднай касмічнай станцыі. З 2015 года ўдзельнічае таксама ў рэалізацыі праекта вакуумнага цягніка Hyperloop. У 2020 годзе SpaceX пачала выкарыстоўваць свае караблі Dragon 2 для пілатуемых місій NASA.
З мэтай кантролю над якасцю і коштам, распрацоўка, вытворчасць і тэставанне большасці кампанентаў прадукцыі праводзіцца з апорай на ўнутраныя рэсурсы, уключаючы ракетныя рухавікі Merlin, Kestrel, Draco і SuperDraco, якія выкарыстоўваюцца на ракетах-носьбітах Falcon і карабле Dragon. Гэта дазваляе SpaceX прапаноўваць самыя нізкія цэны на рынку, а таксама прыкметна зніжае час вытворчасці.
У 2019 годзе SpaceX пачала запускаць спадарожнікі Starlink для стварэння якаснага спадарожнікавага інтэрнет-сэрвіса. У 2025 годзе бізнес Starlink стаў найбольш прыбытковай часткай SpaceX, яго гадавы даход склаў 11,4 мільярда долараў, а аперацыйны прыбытак — 4,4 мільярда долараў. У 2026 годзе SpaceX набыла іншую кампанію Ілана Маска xAI.
Пачатковае публічнае размяшчэнне акцый (IPO) SpaceX 12 чэрвеня 2026 года прыцягнула 86 мільярдаў долараў, стала найбуйнейшым IPO ў гісторыі і зрабіла Маска першым трыльянерам у свеце.[7][8]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне кампаніі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сыходу з PayPal Ілан Маск зацікавіўся даследаваннямі космасу. Ён пачаў наведваць касмічныя канферэнцыі і фінансаваць прыватныя касмічныя праекты. У 2001 годзе ён пазнаёміўся з заснавальнікам марсіянскай супольнасці Робертам Зубрыным, вылучыў 100 000 долараў для яго кампаніі і увайшоў у яе Савет дырэктараў. Маск выступіў з прамовай на іх чацвёртым з’ездзе, дзе распавёў пра праект па стварэнні цяпліцы і вырошчванні раслін на Марсе Mars Oasis (з англ. — «Марсіянскі аазіс»).
Пазней журналіст Эшлі Вэнс пісаў у кнізе «Ілан Маск: Tesla, SpaceX і пошукі фантастычнай будучыні», што першапачаткова Ілан Маск планаваў купіць гатовую ракету, каб адправіць на ёй расліны на Марс. У кнізе паведамляецца, што ў кастрычніку 2001 і лютым 2002 года Маск ездзіў у Маскву, каб купіць ракету Дняпро. Але прапанаваны кошт ракеты здаваўся Маску празмерна вялікім.[9] У выніку ён вырашыў стварыць уласную ракету.
У чэрвені 2002 года Маск заснаваў кампанію Space X. Ён заявіў, што адной з мэтаў SpaceX з’яўляецца павышэнне надзейнасці і зніжэння кошту як пілатуемых, так і беспілотных касмічных перавозак, у канчатковым выніку ў 10 разоў. Першапачаткова штаб-кватэра SpaceX размяшчалася на складзе ў Эль-Сегунда (Каліфорнія, ЗША). Да лістапада 2005 года ў кампаніі працавала 160 чалавек.
Falcon 1 і першыя арбітальныя запускі
[правіць | правіць зыходнік]
Space X стварылі сваю першую арбітальную ракету-носьбіт Falcon 1 на ўласныя сродкі. Falcon 1 была аднаразовай двухступеньчатай ракетай-носьбітам з малой грузападымальнасцю. Кошт распрацоўкі Falcon 1 склаў прыблізна 90 — 100 мільёнаў долараў. Ракета была названая ў гонар касмічнага карабля «Тысячагадовы сокал» з «Зорных войнаў». Для яе Space X распрацавала асобныя жыдкапаліўныя ракетныя рухавікі Merlin 1A і Kestrel.
У 2004 годзе SpaceX падала пратэст супраць НАСА ў Падліковую палату ЗША праз кантракт з адзіным падрадчыкам Kistler Aerospace.
24 сакавіка 2006 года адбыўся першы для кампаніі запуск ракеты-носьбіта Falcon 1, які завяршыўся аварыяй.
Раздзел яшчэ не напісаны. |
Асноўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Да самых прыкметных дасягненняў SpaceX адносяцца:
- Ракета-носьбіт з вадкаснымі рухавікамі (Falcon 1), якая 28 верасня 2008 года вывела карысную нагрузку на калязямную арбіту.[10][11]
- Касмічны карабель (Dragon), паспяхова запушчаны, выведзены на арбіту і вернуты на Зямлю 8 снежня 2010 года[12]; першы прыватны карабель, прыстыкаваны да МКС — 25 мая 2012 года.[13]
- Запуск спадарожніка (SES-8) на геастацыянарную арбіту — 3 снежня 2013.[14]
- Першая ў гісторыі[15] пасадка першай ступені на Зямлю пасля арбітальнага запуска ракеты-носьбіта Falcon 9 — 22 снежня 2015 года.[16][17][18][19]
- Першая паспяховая пасадка першай ступені ракеты-носьбіта Falcon 9 на марскую платформу Autonomous Spaceport Drone Ship — 8 красавіка 2016 года.[20]
- Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправіліся на транспарце прыватнай кампаніі — 30 мая 2020[21].
Зноскі
- ↑ Mitchell A., Hays K. Elon Musk becomes world's first trillionaire as SpaceX soars in stock market debut — 2026. Праверана 13 чэрвеня 2026.
- ↑ https://www.spacex.com/about
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/space-exploration-technologies-corp?rid=892739146790-61
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 prospectus
- ↑ https://spacexfleet.com/Octagrabber Праверана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Durot, Matt. SpaceX's IPO Just Made Elon Musk The World's First Trillionaire. Forbes (12 чэрвеня 2026). Архівавана з першакрыніцы June 12, 2026.
- ↑ Siddiqui, Faiz; Ovide, Shira (June 12, 2026). Elon Musk becomes the first trillionaire after SpaceX surges out of the gate. The Washington Post. ISSN 0190-8286. Архівавана з арыгінала June 12, 2026.
- ↑ Как Илон Маск пытался купить ракеты у России и в итоге создал SpaceX (руск.). РБК Тренды. Праверана 13 чэрвеня 2026.
- ↑ Falcon 1 Flight 4 Mission Summary In Pictures (англ.). spacex.com. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009.
- ↑ Sweet success at last for Falcon 1 rocket (англ.). spaceflightnow.com (28 верасня 2008).
- ↑ Musk 'optimistic' next Dragon flight will visit space station (англ.). spaceflightnow.com (9 снежня 2010).
- ↑ Kremer, Ken (2012 -05-25). Dragon Grappled and Berthed for History Making Docking at Station. universetoday.com(англ.).
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ SES-8 Launch Updates (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.net. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Falcon 9 увайшоў у гісторыю за гадзіну, kommersant.ru, 22 снежня 2015 г.
- ↑ A Day to Remember - SpaceX Falcon 9 achieves first Booster Return to Onshore Landing (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.com (22 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015.
- ↑ The Falcon 9 first stage landing is confirmed. Second stage continuing nominally(англ.). 2015/12/22.
{{cite news}}:|first=не мае|last=(даведка); Невядомы параметр|Work=ігнараваны (прапануецца|work=) (даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Musk, Elon (2015/12/22). Falcon 9 standing on LZ-1 at Cape Canaveral. twitter.com(англ.).
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Шматразовая ступень Falcon 9 упершыню ў гісторыі паспяхова вярнулася на Зямлю. Сайт навін «Лента.Ру». 22 снежня 2015. Праверана 2015-12-25.
- ↑ SpaceX. The 1st stage of the Falcon 9 just landed on our Of Course I Still Love You droneship. Dragon in good orbit (англ.). twitter.com (8 красавіка 2016).
- ↑ nashaniva.by