Перайсці да зместу

American Express

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
American Express
англ.: American Express
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: AXP
Заснаванне 1850
Заснавальнікі William Fargo[d], Henry Wells[d] і John Warren Butterfield[d]
Краіна
Размяшчэнне  ЗША
Адрас
Галіна фінансавыя паслугі[d], financial service activities, except insurance and pension funding[d][3] і payment card industry[d]
Уласны капітал
  • 19,6 млрд $ (2021)[4]
Абарот
  • ▲38,8 млрд $ (2024)[5]
Аперацыйны прыбытак
  • ▲12,9 млрд $ (2024)[5]
Чысты прыбытак
  • ▲10,1 млрд $ (2024)[5]
Актывы
  • 167 млрд $ (2021)[4]
Капіталізацыя
  • 118 млрд $ (5 жніўня 2022)[6]
Колькасць супрацоўнікаў
  • ▲64 000 чал. (2021)[7]
Сайт www.americanexpress.com

American Express (таксама Amex) — амерыканская фінансавая кампанія. Вядомымі прадуктамі кампаніі з’яўляюцца крэдытныя карткі, плацежныя карткі і чэкі. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Акцыямі Amex вядзецца гандаль на нью-ёркскай фондавай біржы. Кампанія ўваходзіць у прамысловы індэкс Доу-Джонса.

American Express была заснавана ў 1850 годзе як кампанія па экспедыцыі грузаў і пачала прадаваць фінансавыя і турыстычныя паслугі ў пачатку 1900-х гадоў. Першую плацежную картку кампанія стварыла ў 1958 годзе. З 1984 па 1995 American Express валодала інвестыцыйнай кампаніяй Lehman Brothers.

Да 2004 года Visa і Mastercard забаранялі банкам-эмітэнтам сваіх картак выпускаць карткі American Express у Злучаных Штатах. Гэта прывяло да антыманапольнай судовай справы, ініцыяванай Міністэрствам юстыцыі ЗША, у выніку якой забарона была скасавана.[8]

Падчас фінансавага крызісу 2008 года Amex была рэарганізавана ў банкаўскую холдынгавую кампанію, што дазволіла ёй атрымаць фінансавую дапамогу ад урада ЗША.[9] На той момант кампанія валодала актывамі на 127 мільярдаў долараў ЗША.[10]

Amex з’яўляецца чацвёртай па велічыні плацежнай сеткай у свеце па колькасці аперацый куплі пасля UnionPay, Visa і Mastercard.[11][12] Станам на 31 снежня 2023 года ў свеце дзейнічала 141,2 мільёна картак Amex. Станам на 2025 год кампанія занімае 58-е месца ў спісе Fortune 500[13].

У 2023 годзе доля Amex складала 9% сусветнага рынку па аб’ёме трансакцый.[14] Крэдытныя карткі American Express прымаюцца ў большасці амерыканскіх крам, аднак значна менш распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі.

  1. ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  2. ↑ https://ir.americanexpress.com/financials/annual-reports-and-proxy-statements/default.aspx Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. ↑ American Express Co. // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  4. 1 2 https://www.boursier.com/actions/societe/comptes-detailles/american-express-US0258161092,US.html
  5. 1 2 3 Form 10-K — 2025.
  6. ↑ https://www.boursier.com/actions/cours/american-express-US0258161092,US.html
  7. ↑ https://s26.q4cdn.com/747928648/files/doc_financials/2021/ar/Final-Annual-Report-03-18-22.pdf
  8. ↑ American Express, Form 10-K, Annual Report, Filing Date Mar 12, 2004. Securities and Exchange Commission. Архівавана з першакрыніцы May 12, 2013.
  9. ↑ American Express, Form 8-K, Current Report, Filing Date Dec 23, 2008. U.S. Securities and Exchange Commission. Архівавана з першакрыніцы May 12, 2013.
  10. ↑ Shapiro, Ari (November 11, 2008). American Express Gets Fed Approval to Convert to Bank. NPR. Morning Edition. Архівавана з арыгінала February 5, 2018.
  11. ↑ Caporal, Jack. Credit and Debit Card Market Share by Network and Issuer | The Motley Fool (англ.). fool.com (12 кастрычніка 2020). Праверана 11 лютага 2025.
  12. ↑ Thangavelu, Poonkulali. Credit Card Market Share Statistics (англ.). Bankrate (7 ліпеня 2023). Праверана 11 лютага 2025.
  13. ↑ "American Express (AXP): Company Profile, Stock Price, News, Rankings - Fortune" (англ.). Праверана 27 верасня 2025.
  14. ↑ US Credit Card Market Share: Facts and Statistics for 2025(нявызн.). Fortunly. Праверана 11 лютага 2025.